Віцебскі абласны суд не аднавіў маці Севярынца на працы

Віцебскі абласны суд адмовіў Таццяне Севярынец, маці палітыка Паўла Севярынца, у аднаўленні на працы.  Нагадаем, у красавіку сёлета яна была звольнена з адной з віцебскіх школ, дзе працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры.

Фармальна, падставай для звальнення быў названы прагул, хоць Таццяна Севярынец з пісьмовай згоды дырэктара школы знаходзілася ў адпачынку за свой кошт па сямейных абставінах.

Суд не звярнуў увагі на довады Севярынец, падмацаваныя адпаведнымі артыкуламі законаў і праігнараваў факты, якія маглі дапамагчы настаўніцы аднавіцца на працы.

“Рашэнне віцебскага суда яшчэ адзін раз пацвярджае, што законы ў нашай краіне не працуюць”, так пракаментавала сітуацыя Таццяна Севярынец у інтэрв’ю БелаПАН. Яна кажа, што будзе абскарджваць рашэнне абласнога суда.