Віцэ-старшыня ПА АБСЕ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ
Нягледзячы на "некаторыя зрухі", выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Пра гэта заявіла віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўніца місіі назіральнікаў ПА АБСЕ на выбарах у Беларусі Ан-Мары Лізэн на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 верасня. Па яе словах, перад выбарамі беларускія ўлады далі шэраг выразных сігналаў пра сваю зацікаленасць у тым, каб удасканаліць выбарчае заканадаўства. Але, нягледзячы на некаторыя зрухі, выбары не адпавядалі стандартам АБСЕ, падкрэсліла спадарыня Лізэн.
БелаПАН
БелаПАН