Вестэрвеле: Урад ФРГ абвяргае абвінавачанні Лукашэнкі
МЗС Нямеччыны адрэагаваў на сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Нямеччына ўдзельнічала ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі. "Міністэрства замежных спраў неадкладна выкліча беларускага амбасадара і з усёй выразнасцю абвергне папрокі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства, якое паступіла ў РИА Новости.
Кіраўнік МЗС Гіда Вестэрвеле заявіў, што ўрад ФРГ абвяргае гэтыя абвінавачанні ў любой форме. Паводле яго словаў, "неабгрунтаваныя папрокі з'яўляюцца манеўрам, каб адцягнуць увагу ад уласнай несправядлівасці".
"Еўрасаюз павінен знайсці дакладны палітычны адказ на тое, што адбылося ў часе прэзідэнцкіх выбараў і на няспынныя затрыманні апазіцыйных палітыкаў і іх сваякоў", — цытуе прэс-служба заяву міністра.