Вайна ва Украіне: Расстраляны аўтобус, збіты самалёт, танкавы бой

Украінская артылерыя і авіяцыя нанеслі ўдары па пазіцыях тэрарыстаў, звесткі пра якія паведаміла разведка. Паведамляецца таксама пра спробы Нацыянальнай гвардыі ўзяць пад свой кантроль участкі ўкраінска-расійскай мяжы, якія кантралююць тэрарысты.

У Краматорску здарылася трагедыя. Пад абстрэл трапіў маршрутны аўтобус. Загінулі 4 чалавекі, 5 былі параненыя. Падрабязнасцяў здарэння, а таксама звестак, хто страляў па аўтобусе, пакуль няма, адзначае УНІАН.

З'явілася інфармацыя, што да Данецка сцягваюцца значныя сілы ўкраінскіх сілавікоў, у тым ліку цяжкая артылерыя і бронетэхніка. Пакуль "сур'ёзных баёў" каля горада няма, украінская авіяцыя праводзіць разведку. Тэрарысты з буйнакаліберных кулямётаў абстрэльваюць над Данецкам самалёты.

Як паведамляе РІА "Новости", у баю над Снежным на ўсходзе Данецкай вобласці, нібыта, быў збіты з зенітнага кулямёта ўкраінскі самалёт. Аднак пацверджання гэтага пакуль няма.


Каля вёскі Карлаўка сёння ішоў танкавы бой, інфармуе Еспресо.TV.

Фота — ria.ru