Урад Ірландыі перадаў 50 тыс. еўра ў траставы фонд ЕГУ
30 верасня ўрад Ірландыі паведаміў пра перадачу 50 тыс. еўра ў траставы фонд Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміў амбасадар Ірландыі ў Літве Дональ Дэнэм падчас адкрыцця праграмы ўніверсітэта па бізнэс-адукацыі, якая будзе развівацца ў партнёрстве з бізнэс-школай Універсітэта Лімэрыка (Ірландыя). З 2005 года ірландскі ўрад перадаў ЕГУ каля 425 тыс. эўра.
БелаПАН
БелаПАН