Уладзімір Навумаў: З грашыма праблем няма, гэта самае простае
Беларусь зацікаўленая ў праекце стварэння Кантынентальнай хакейнай лігі, якая ствараецца ў Расіі. Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі хакею Беларусі і міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Сёння ён удзельнічаў у паседжанні аргкамітэта лігі. Навумаў запэўніў,
што беларускія клубы будуць абавязкова ўдзельнічаць у Кантынентальнай
хакейнай лізе і ў будучыні іх можа быць аж чатыры.
“З грашыма праблемаў няма, гэта самае простае”, - сказаў Навумаў. Паводле яго словаў, ёсць праблемы з часам, бо за 3-4 месяцы да старту цяжка сабраць прыстойную каманду і новая хакейная арэна ў сталіцы адчыніцца толькі ў чэрвені.
Прессбол