Уладзімір Клічко перамог былога абсалютнага чэмпіёна свету Хасіма Рахмана
У нямецкім Мангейме ўчора адбыўся паядынак паміж чэмпіёнам свету па версіях WBO і IBF у суперцяжкай вазе ўкраінцам Уладзімірам Клічко і былым абсалютным чэмпіёнам свету амерыканцам Хасімам Рахманам.
Клічко меў над сапернікам істотную перавагу на працягу пяці першых раўндаў. У шостым амерыканец пабываў у накдаўне, а ў сёмым рэферы спыніў бой, зафіксаваўшы перамогу Клічко тэхнічным накаўтам, паведамляе "Прэсбол".