Уладзімір Ігнацік упершыню ўключаны ў рэйтынг тэнісістаў-прафесіяналаў
У новым рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, апублікаваным 5 лістапада, з'явіўся яшчэ адзін беларускі спартсмен — Уладзімір Ігнацік. Свае першыя ачкі ў дарослым тэнісе ён набраў на нядаўнім "ф'ючэрсе" ў ЗША, дзе дайшоў да паўфіналу. З 859 ачкамі Ігнацік стаў трэцяй ракеткай Беларусі.
У гэтым сезоне ён выдатна паказаў сябе ў юніёрскім разрадзе, дзе выйграў "Ралан Гарос", турнір "Стэла Артуа" ў Лондане, дайшоў да фіналу Уімблдона і да чвэрцьфіналу "US Open".
Што тычыцца лідэра беларускага тэнісу Максіма Мірнага, дык ён апусціўся на 155-ю пазіцыю (145-я на мінулым тыдні). Уладзімір Валчкоў займае 468 месца, Уладзімір Ігнацік — 859.
БелаПАН