Украіна не гатовая губляць дзясяткі тысяч людзей, каб вярнуць Крым — Зяленскі
У Крыме / facebook.com
Украіна не гатовая страціць дзясяткі тысяч людзей, абы вярнуць Крым. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў эксклюзіўным інтэрв'ю Fox News.
— Я ўжо згадваў, што мы гатовыя вярнуць Крым дыпламатычным шляхам, — сказаў Зяленскі. — Мы не можам марнаваць дзясяткі тысяч нашых людзей на тое, каб яны загінулі дзеля вяртання Крыму... мы разумеем, што Крым можна вярнуць дыпламатычным шляхам.