У выбарчых камісіях акрэдытавалі 140 назіральнікаў
У выбарчых камісіях паводле стану на 11 кастрычніка акрэдытавана болей за 140 назіральнікаў, паведамляе БелаПАН. Амаль сотню сваіх прадстаўнікоў вылучылі грамадскія аб’яднанні, 15 — працоўныя калектывы, 13 — палітычныя партыі. З грамадскіх аб’яднанняў найбольш актыўна вылучаюцца сябры “Белай Русі”, іх 30 чалавек. Ад БРСМ назіраць за выбарамі гатовыя 13 чалавек, ад Беларускага саюзу жанчынаў — 11. Камуністычная партыя Беларусі вылучыла 11 сваіх сябраў, партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя па адным.
Вылучэнне назіральнікаў у выбарчыя камісіі працягваецца. У сярэдзіне кастрычніка, пасля утварэння ўчасткаў для галасавання, пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Цалкам яны будуць створаныя за 45 дзён да выбараў — не пазней за 3 лістапада.