У Віцебску бела-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на лініі электраперадачы
У ноч з 18 на 19 траўня ў Віцебску на скрыжаванні вуліц Праўды і Церашковай
з'явіўся бела-чырвона-белы сцяг з жалобнай чорнай стужкай. Інфармагенцтва “БелаПАН”
паведамляе, што сцяг быў вывешаны на правадах лініі электраперадачы пад напружаннем
прыкладна ў 110 тысяч вольт.
Тамтэйшы апазіцыянер і распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда лічыць, што бела-чырвона-белы сцяг з’явіўся менавіта ў гэтым раёне Віцебска да ўгодкаў смерці Уладзіміра Плешчанкі, чальца Кансерватыўна-хрфсціянскай парыті “БНФ”. Спадар Плешчанка памёр 20 траўня 2006 года на 58-м годзе жыцця. Ён быў адным са старэйшых апазіцыянераў Віцебску, а з 1999 года ўзначальваў абласную арганізацыю КХП-БНФ.
19 траўня на могілках ў вёсцы Крумкачы пад Віцебскам адбудзецца
афіцыйнае адчыненне помніка У.Плещенко. Сродкі на помнік – 500 тысяч рублёў і
каля 500 еўра – па ініцыятыве Барыса Хамайды сабралі жыхары Віцебска,
прадстаўнікі беларускай дыяспары, а таксама партыйцы БНФ.