У віцебскім раддоме байцы “Віцязя” збіралі ртуць
Нарабілі вэрхалу ў мінулыя выходныя у віцебскім радзільным доме №2 разбітыя тэрмометры.
Пачалося ўсё з таго, што адна з жанчын-пацыентак вырашыла скарыстацца бідэ і заўважыла ў струменьчыку вады шарыкі ртуці. Выратавальнікі знайшлі ў вадаправоднай сістэме яшчэ два "радовішчы" ртуці — у адной з палат ды ў агульнай прыбіральні.
Пра тое, што сталася прычынай здарэння, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Паводле папярэдняй версіі, вінаватыя у гэтым самі парадзіхі. Многія жанчыны бяруць з сабою з дому градуснікі, каб увесь час сачыць за тэмпературай, а калі тыя разбіваюцца, выкідваюць іх проста ў каналізацыю”.
Ртуць сабралі байцы аварыйна-выратавальнага атраду "Віцязь", а спецыялісты з санстанцыі амаль усю ноч даследвалі пробы вады і паветра, узятыя ў радзільным доме. Зараз небяспекі для пацыентаў і медперсаналу няма.