У Валожыне пры ўзлёце перакуліўся верталёт

Транспартная пракуратура Мінску ладзіць праверку па факце авіяцыйнага здарэння 9 красавіка ў Валожынскім раёне. Там пры ўзлёце перакуліўся верталёт КА-26, 1974 году выпуску, які належаў мінскай авіякампаніі "Джэнерал Лайн".  Здарэнне адбылося 9 красавіка каля вёскі Доры Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Па звестках пракуратуры, на борце верталёта знаходзілася 700 літраў сродку, прызначанага для апрацоўкі палёў. Апаратам кіраваў 48-гадовы пілот, жыхар Мінску.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. У верталёце пашкоджаныя лопасці, рухавік, навігацыйная апаратура.

БЕЛТА