У старадаўнім англійскім замку заўважылі прывід (відэа)

Камеры відэаназірання выпадкова зафіксавалі з’яўленне прывіда, паведамляе u-news.com.ua.

На запісе можна добра пабачыць, як побач з выхадам у адзін з найвялікшых брытанскіх замкаў, курсіруе цёмная размытая фігура. Ахоўнікі насцярожыліся, калі заўважылі на маніторах дзіўны цень. Тады адзін з вартаўнікоў выйшаў у двор, каб самому высветліць, што там адбываецца.

Калі ж ён выйшаў да брамы, то там ужо не было ніякай загадкавай фігуры. На кадрах відэа бачна, як здзіўлена мужчына глядзіць па баках і як ён расчараваны.

Відэазапіс з прагулкай прывіда з’явіўся на Youtube і сабраў болей за 10 тысяч праглядаў. Некаторыя карыстальнікі лічаць, што ахоўнікі музея спецыяльна размясцілі відэа, каб знайсці тлумачэнне здарэнню.