У Смаргоні трапіў пад цягнік і загінуў школьнік
Школьнік атрымаў смяротныя траўмы / t.me/skgovby/
У Смаргоні трапіў пад пасажырскі цягнік і загінуў школьнік. Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 9 сакавіка. 14-гадовы хлопец знаходзіўся на чыгунцы, на гукавыя і светлавыя сігналы цягніка не рэагаваў. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэнне, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося. Школьнік атрымаў смяротныя траўмы.
Следча-аператыўная група знайшла на месцы здарэння навушнікі падлетка. Магчыма, што ён проста не чуў падыходу цягніка і яго сігналаў. На жаль, падобныя здарэнні нярэдкія ў нашай краіне.