У самалёта чэшскага прэм'ера над Беларуссю трэснула лабавое шкло
Пілоты разглядалі варыянт экстранай пасадкі лайнера Airbus A319 CJ у Мінску.
Аднак у выніку лётчыкі вырашылі працягнуць палёт на больш нізкай вышыні, перадае РБК.
Самалёт прэм'ер-міністра Чэхіі Пятра Нечаса здзейсніў пасадку ў Маскве. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Кіраўнік чэшскага ўраду знаходзіцца ў Расіі з працоўным візітам. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам і прэм'ер-міністраам Расійскай Федэрацыі.
Фота — ceskatelevize.cz