У Расіі скончыў жыццё самагубствам малады акцёр з Беларусі
У ноч з 7 на 8 лістапада ў Санкт-Пецярбургу скончыў жыццё самагубствам 20-гадовы расійскі акцёр беларускага паходжання Іван Жагораў. Ён вядомы па серыялах “ОБЖ” і “Старшеклассники”. Па інфармацыі газеты “Комсомольская правда Санкт-Петербург”, увечары 7 лістапада Жагораў палаяўся са сваёй сяброўкай, якую моцна кахаў і падазраваў у здрадзе. Калі дзяўчына сышла, ён павесіўся. Акцёра пахавалі на радзіме бацькоў — у Беларусі.