У Расіі абрабавалі беларускага дальнабойніка

Беларускага дальнабойніка абрабавалі каля Ніжняга Ноўгарада ў Расіі. Як паведамляе Regnum, зламыснікі разбілі бакавое шкло фуры, калі яна знаходзілася на стаянцы.
У беларуса скралі аўтамабільны тэлевізар, радыёстанцыю, аўтамагнітолу і дакументы на атрыманне грузу. Страты склалі болей за 400 долараў. Распачатая крымінальная справа.