У Пружанах зборшчыцу подпісаў збілі ланцугом
У Пружанах жорстка збілі зборшчыцу подпісаў за Мікалая Статкевіча, паведамляе Ежедневник. Справу будуць разглядаць у судзе. Сябра ініцыятыўнай групы палітыка Святлану Вашкевіч збіў ланцугом раней судзімы мужчына. На гэтым ланцугу ён трымаў свайго сабаку байцовай пароды. Сам Мікалай Статкевіч кажа, што мужчына напаў на зборшчыцу подпісаў, хутчэй за ўсё, пад уздзеяннем тэлепрапаганды. Святлана Вашкевіч зараз у лякарні ў шокавым стане. 28 кастрычніка па гэтым факце прызначаны суд.