У Польшчы літоўцы захапілі фуру, а кіроўцу-беларуса прыкавалі да дрэва

Пераапранутыя ў паліцыянтаў бандыты захапілі ў Польшчы беларуса-кіроўцу фуры, а таксама яе груз - тэлевізары на суму болей за 200 тысяч долараў. Аднак пра здарэнне ў паліцыю паведаміў сведка - жыхар польскага горада Млава.  У выніку, паліцыянты затрымалі дваіх жыхароў Літвы, якія кіравалі скрадзенай фурай, а беларуса адшукалі ў лесе - ён быў прыкаваны кайданкамі да дрэва.

Як паведамляе tvn24.pl, праваахоўнікі мяркуюць, што яшчэ некалькі злачынцаў здолелі ўцячы. Паліцыя затрымала 25-гадовага грамадзяніна Польшчы, які і выдаваў сябе за паліцыянта, спыняючы фуру.