У Пінску забаранілі Дні шведскай культуры
Пінскі выканкам без тлумачэння прычын не дазволіў правядзенне Дзён культуры Швецыі ў горадзе. Чатыры гады запар у Пінску ладзіліся мерапрыемствы ў межах праграмы Дні культуры Швецыі. Пінчукі сустракаліся са шведскімі мастакамі, літаратарамі, музыкамі.
Праводзіўся і Конкурс моладзевай паэзіі. У ім бралі ўдзел вучні пінскіх школаў. Пераможцу конкурсу запрашалі на кніжную выставу ў Гётэборг. У журы конкурсу ўдзельнічалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Рыгор Барадулін, Пётра Васючэнка, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк. Ладзіліся выставы і музычныя канцэрты.
Сёлета Пінск аказаўся пазбаўлены значнай культурнай падзеі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск