У Пінску пачынае трансляцыю новы мясцовы тэлеканал
У Пінску з'явіўся мясцоы дзяржаўны тэлеканал "Пінск". Ён збіраецца канкураваць з недзяржаўным телеканалам "Вараг". Недзяржаўная тэлерадыёкампанія “Вараг”, якая выдае ў тэлеэфір рэкламу і ліцэнзійныя тэлепраграмы, працуе ўжо больш за 10 гадоў. Прыватнікі робяць штодзённую праграму гарадскіх навінаў і часам — праграмы з удзелам мясцовых чыноўнікаў.
Аднак два гады таму мясцовыя ўлады вырашылі заснаваць новую тэлерадыёкампанію “Пінск”. Ёй выдзелілі асобны будынак, набралі штат і купілі неабходнае абсталяванне. За гэты час новы канал здолеў рабіць толькі выпуск навінаў раз на тыдзень, якія выпускаў на частотах свайго канкурэнта — канала “Вараг”.
І вось з чэрвеня тэлеканал “Пінск” пачне самастойную трансляцыю сваіх праграм. Пакуль вядома, што гэта будуць мясцовыя навіны, спартовыя рэпартажы, фільмы.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск