У мінскае "Дынама" можа перайсці чэх Мойжыш

Як паведамляе Sports.ru, чэшскі абаронца Томаш Мойжыш можа стаць гульцом мінскага хакейнага клуба "Дынама". Цяпер беларускі клуб вядзе перамовы з 28-гадовым хакеістам. У 2008 годзе Мойжыш пакінуў "Сібір", колеры якой абараняў, і з'ехаў у "Мінесоту". Улетку мінулага года чэх быў гатовы вярнуцца ў новасібірскі клуб, але кіраўніцтва "Сібіры" адмовіла яму.

Мінулы сезон Мойжыш правёў у швецкім МОДО, згуляў 52 матчы і набраў 3 (1+2) ачкі.