У Мазыры "Мэрсэдэс" пратараніў пасажырскі аўтобус, загінуў адзін чалавек (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю.
У выніку аўтааварыі загінуў кіроўца легкавіка. 25-гадовы пасажыр атрымаў траўмы, з салона яго вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструмента выратавальнікі.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у салоне аўтобуса знаходзіліся 32 пасажыры, ніхто не пацярпеў.


Фота — 112.by