У Магілёве праходзіць выстава керамікі "Кола агню"

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава праходзіць выстава керамікі ўдзельнікаў міжнароднага пленэра "АРТ-Жыжаль". На суд гледачоў выстаўлена 73 кампазіцыі. У выставе бяруць удзел 23 мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Беларусі, Венесуэлы, Германіі, Расіі, Літвы, Малдавіі і Украіны, адзначыла намеснік дырэктара музея па навуковай працы Святлана Строгіна.

Выстава "Кола агню" будзе доўжыцца ў Магілёве да 30 лістапада. За гэты час пройдуць майстар-класы мастакоў, будуць паказаны фільмы па яе тэматыцы, паведамляе БелаПАН.