У Глыбоцкім раёне рыбак пракруціў 67 лунак і злавіў вялізнага карася

Вялізнага карася злавіў на возеры Мосар у Глыбоцкім раёне кіроўца лесавоза “Плешчаніцалес”.  Ён заважыў аж 2710 грамаў, што для цяперашняй пары вялікая рэдкасць. Каб злавіць карася, рыбак пракруціў аж 67 лунак, паведамляе сайт westki.info.