У Фрунзенскім раёне Мінска з'явяцца дзве дзяжурныя аптэкі
З 1 ліпеня ў рэжым non-stop пяройдзе аптэка на праспекце Пушкіна, 67. А са жніўня жыхары раёна змогуць уночы купляць медыкаменты яшчэ і ў дзяжурнай аптэцы №68 на вуліцы Матусевіча, паведамляе тэлеканал СТВ. Сёння ў самім вялікім раёне сталіцы працуе ўсяго адна кругласутачная аптэка — на вуліцы Якубоўскага.