У цэнтры Брэста зламыснікі скралі больш за 100 кустоў самшыту

У Брэсце з двух гарадскіх сквераў у цэнтры горада выкрадзеныя больш за 100 кустоў самшыту. Як інфармуе БелаПАН, дырэктар прадпрыемства "Брэстзеленбуд" напісаў заяву ў міліцыю, што ў скверы Іконнікава і скверы каля помніка "Вартавым межаў" невядомы выкапаў і знёс кусты самшыту, высаджаныя сёлета ўвесну.

Міліцыянты пачалі крымінальную справу. Крадзеж, па звестках следства, быў здзейснены не за адзін раз. Хутчэй за ўсё, кусты самшыту зламыснік скраў дзеля далейшага продажу.