У Беларусі і ва Украіне ўшаноўваюць кіраўніка падпольнай БАПЦ

Праваслаўныя беларусы Пінску, Львова, Чарнігава і Сумаў сёння адзначаюць 105-я ўгодкі з дня нараджэння япіскапа Германа, кіраўніка падпольнай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў паваеннай Беларусі. З гэтай нагоды адбудуцца ўрачыстыя набажэнствы.
Адзначым, што доўгі час пра дзейнасць у 1944-50-х гадах падпольнай БАПЦ і яе кіраўніка нічога не было вядома. Большасць святароў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы была рэпрэсавана савецкімі ўладамі, некаторых расстралялі. Сам япіскап Герман пасля вызвалення з турмы жыў пад наглядам у Чарнігаве, у гэтым горадзе знаходзіцца яго магіла.