У Баранавічах з угодкамі БНР павіншавалі кіраўніцтва горада, міліцыю і КДБ
Святочныя паштоўкі, выдадзеныя да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымалі кіраўнікі Баранавіч і мясцовыя "сілавікі". Вось што пра гэтую акцыю паведаміў Еўрарадыё кіраўнік баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца:
"Мы ўручылі мэру горада, намеснікам, у ідэалагічны аддзел, міліцыю, пракуратуру і нават у КДБ занеслі. І нагадалі, што 25 сакавіка ніхто з нас не будзе лаяцца матам. Каб нас не арыштоўвалі, бо звычайна ў такія дні нас затрымліваюць менавіта з такой фармулёўкай... Усе асабіста атрымалі паштоўкі. Мы нават пагаварылі пра гісторыю БНР, пра будучыню нашай краіны. У кожным кабінеце. Цэлы дзень патрацілі на гэтыя візіты".
Разам з Сырыцам высокія кабінеты наведвалі кіраўнікі мясцовых філій дэмакратычных партый.
Аднак у той жа час баранавіцкія чыноўнікі ўжо другі раз адмовілі мясцовым актывістам у прадастаўленні памяшкання для правядзення 24 сакавіка ўрачыстага пасяджэння з канцэртам, дакладам, прысвечаных 90-м угодкам БНР.
Віктар Сырыца кажа, што "для ўпэўненасці" разам з заявай у гарвыканкам перадалі 307 подпісаў мясцовых жыхароў. Аднак цяпер высвятляецца, што і заява, і подпісы апынуліся ў пракуратуры. А паводле неафіцыйнай інфармацыі, 7 чалавек выклікалі ў выканкам, дзе ім прапаноўвалі адмовіцца ад сваіх подпісаў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы