У 2009 годзе да нас зноў наведаюцца расійскія войскі
Колькасць войскаў , што возьмуць удзел у беларуска-расійскіх стратэгічных вучэннях "Захад-2009", пакуль не вызначаная. Такую выснову можна зрабіць са словаў прадстаўніка Генштаба Узброеных сіл Расіі Аляксандра Яноўскага, што прагучалі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 снежня.
Яноўскі паведаміў, што ў хуткім часе беларускія і расійскія вайскоўцы пачнуць працаваць на мясцовасці, каб вызначыць, хто мусіць трэніравацца і на якіх палігонах. Вучэнні "Захад-2009" запланавана правесці на тэрыторыі Беларусі і Расіі ў другой палове 2009 года.
БелаПАН