У 16:00 у эфіры айцішнік Сяргей Лаўрыненка — гутарым пра "IT-краіну Беларусь"

У 16:00 у эфіры айцішнік Сяргей Лаўрыненка — гутарым пра "IT-краіну Беларусь"

Айцішнікі заўжды ў цэнтры ўвагі беларусаў. Абмяркоўваецца ўсё: іх лад жыцця, іх заробкі, іх унёсак у эканоміку краіны. Асобная тэма — ільготы, якімі яны карыстаюцца ў Парку высокіх тэхналогіяў.

13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў офісы дзвюх IT-кампаній бізнесмена Віктара Пракапені. Па выніках візіту памочнік кіраўніка краіны Усевалад Янчэўскі сказаў, што Беларусь рухаецца да ператварэння ў "IT-краіну".

Як гэта разумець і якіх зменаў чакаць у грамадстве, як можа выглядаць "IT-краіна"? Пра гэта мы пагутарым з праектным менеджарам Сяргеем Лаўрыненкам.

Размова ў жывым эфіры Еўрарадыё пачнецца ў 16:00 пасля выпуску навінаў. Паслухаць яе можна тут.