Творы Васіля Быкава выкрэсліваюць з украінскай школьнай праграмы
З украінскай школьнай праграмы выкрэсліваюць творы Васіля Быкава. Вучні сёмых класаў чыталі ягоную "Альпійскую баладу" ў рамках "Замежнай літаратуры".
Быкаў "трапіў пад раздачу" разам з расійскімі і савецкімі пісьменнікамі: Пушкіным, Дастаеўскім, Ахматавай ды іншымі. Замест іх твораў украінскія школьнікі будуць вывучаць творы еўрапейскіх і амерыканскіх аўтараў.