"ТБШ" абвясціла конкурс "Беларускі настаўнік года"

Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай школы" 1 верасня абвясціла ў Мінску і Мінскай вобласці конкурс "Беларускі настаўнік года".
Як паведаміў старшыня арганізацыі Алесь Лозка, прыняць удзел у конкурсе змогуць настаўнікі, якія выкладаюць на беларускай мове.

Па словах Лозкі, важна падтрымаць не толькі тых настаўнікаў, якія, выкладаюць родную мову, літаратуру або гісторыю, але і тых, хто па-беларуску выкладае, напрыклад, фізіку або матэматыку.

Старшыня ТБШ адзначыў, што высоўваць намінантаў на конкурс змогуць дзяржаўныя ўстановы, грамадскія аб'яднанні, групы настаўнікаў, бацькоў і самі вучні. Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы абярэ па тры найлепшыя настаўнікі ў Мінску і Мінскай вобласці.

БелаПАН