Сёння ў Маскве Пуцін і Сідорскі абмяркуюць умовы паставак энерганосьбітаў
Сёння ў Маскве адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Расіі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Сяргея Сідорскага.
Плануецца, што будуць абмеркаваныя ўмовы паставак энерганосьбітаў, а таксама пытанні развіцця і інтэграцыі эканомік, сувязяў паміж прадпрыемствамі, узаемадзеяння ў энергетычнай сферы.
Як раней паведамляў намеснік міністра фінансаў Расіі Дзмітрый Панкін, прэм'еры могуць абмеркаваць таксама выдзяленне Беларусі дадатковага крэдыту. Паводле яго слоў, пытанне пра крэдыт у памеры 2 мільярдаў долараў "знаходзіцца ў стадыі абмеркавання".
Не выключана таксама, што ў ходзе перамоў Пуціна з Сідорскім будзе ўзнята пытанне аб увядзенні адзінай валюты. Аб гэтым заявіў 6 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў.
БелаПАН