Сёлета могуць зноў падвысіць працоўныя пенсіі
Падвышэнне працоўных пенсіяў у Беларусі магчымае ўжо сёлета, паведамляе БЕЛТА. Ад пачатку году яны ўжо ўзраслі на 23,5%. На сёння сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае 555 тысяч рублёў. Далейшае падвышэнне будзе магчымае, калі гэта дазволіць стан беларускай эканомікі, мяркуюць ва ўрадзе. Апошнім часам выдаткі на фінансаванне пенсійных выплат складаюць каля 10% ВУП. Агулам тэмпы росту пенсіяў можна суаднесці з тэмпамі росту заробкаў у краіне. Сярэдняя пенсія, згодна з афіцыйнай статыстыкай, — гэта на сёння болей за 40% ад сярэдняга па краіне заробку.