Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд

28-га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэнне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў збіцці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.  Адвакат Вера Страмкоўская ў каментары Радыё "Свабода" пералічыла аргументы на карысць адмены прысуду. Па-першае, суд ўлічыў толькі паказанні сведак з боку абвінавачання. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджанні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча. Сведкі абвінавачання блыталіся ў паказаннях , у іх былі вялікія супярэчлівасці.

Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камеру, якая знаходзіцца ў сутарэнні і не мае вокнаў. Вязню там вельмі цяжка дыхаць, у яго рэгулярныя прыступы астмы.