Міхалок на канцэрце ўдарыў мужчыну, які выйшаў на сцэну — крымінальная справа
Сяргей Міхалок на сваім канцэрце ўдарыў мужчыну, які з гітарай выйшаў на сцэну. Інцыдэнт адбыўся ў сераду ў Палтаве. Музыку абурыла, што невядомы не меў квітка.
Як піша kolo.news, на месца прыязджала паліцыя, якая знайшла пацярпелага. Аднак ён адмовіўся пісаць заяву. Мужчына сказаў паліцэйскім, што не мае прэтэнзій да Міхалка. Тым не менш, па факце хуліганства распачата крымінальная справа. Музыку пагражае штраф ці абмежаванне волі — да 5 гадоў.