Міхалок пераспяваў песню "Воіны святла" па-ўкраінску
Сяргей Міхалок пераспяваў песню "Воіны святла" на ўкраінскай мове. Тэкст для новай версіі пераклаў украінскі паэт, актывіст і валанцёр Сяргей Жадан.
Міхалок выканаў песню разам з адроджаным гуртом "Ляпис Трубецкой".
Як вядома, рускамоўная песня Сяргея Міхалка "Воіны святла" стала неафіцыйным гімнам украінскага Еўрамайдана (Рэвалюцыі годнасці) ў 2014-м.