Сяргей Гурэнка вернецца ў Беларусь з Расіі, але толькі ў 2009 годзе

Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе 35-гадовы Сяргей Гурэнка вернецца ў Беларусь.  У 2008 годзе абаронца маскоўскага “Лакаматыва” правядзе ў расійскім чэмпіянаце свой апошні сезон. Гурэнка кажа, што для вяртання мае “важкія прычыны”. Нагадаем, раней галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге адмовіўся ад паслугаў Гурэнкі, спаслаўшыся на яго ўзрост.

Прессбол