Свіная чума на мяжы Беларусі: эпідэмія ў 21 з 25 раёнаў Смаленшчыны
Зона распаўсюду афрыканскай чумы свіней ахоплівае ў Смаленскай вобласці тэрыторыю 21 з 25 муніцыпальных раёнаў.
Як паведамляе "Інтэрфакс", незаражанымі застаюцца Глінкаўскі, Ершыцкі, Цёмкінскі і Дарагабужскі. У ліпені Рассельгаснагляд абвясціў Смаленскую вобласць "стацыянарна нядобранадзейнай па АЧС". У гэтым ведамстве лічаць, што свіная чума будзе непазбежна прысутнічаць у бліжэйшыя гады.
Нагадаем, што ў Беларусі летась афіцыйна было абвешчана пра тры ачагі свіной чумы — два на Гродзеншчыне і адзін на Віцебшчыне. Нядаўна брэсцкія ўлады прызналі, што на свінакомплексе пад Баранавічамі таксама была ўспышка АЧС.
Фота — sabiedriskais.lv