Супраць русінаў, якія стварылі ў Мінску ўрад, распачалі крымінальную справу
Служба бяспекі Ўкраіны прад'явіла абвінавачанне лідэру асацыяцыі Сойм падкарпацкіх русінаў Дзмітрыю Сідару ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Сідар знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, інфармуе gazeta.ru. Нагадаем, у кастрычніку ў Мукачаве адбыўся II Еўрапейскі кангрэс падкарпацкіх русінаў, які заявіў пра аднаўленне "русінскай дзяржаўнасці". Украінскія ўлады не далі адказу ў справе прызнання аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь, і дзеячы апошняй сабраліся ў беларускай сталіцы. У Мінску русінамі было абвешчана пра стварэнне свайго ўраду з 50 чалавек.