Сухарэнка не на Валадарцы, а ў вёсцы

Былы кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Сцяпан Сухарэнка не затрыманы і не знаходзіцца ў следчым ізалятары, як паведамлялі некаторыя інтэрнет-выданні. Газета “Народная воля” адшукала колішняга чэкіста не ў турме, а ў вёсцы разам з унукам. Як адзначае выданне, Сухарэнка не ў запоі. Ён жывы і здаровы, і нават няблага выглядае. Былы старшыня КДБ нават і не ведае, на якую працу яго пераводзяць.

Чуткі аб уласным арышце ён каментуе не вельмі ахвотна. "Самыя розныя здагадкі ў дачыненні да мяне хадзілі і яшчэ, пэўна, будуць хадзіць, — сказаў Сухарэнка ў інтэрв'ю "Народнай волі". — Пра сваю адстаўку я пакуль ні з кім гаварыць не жадаю. Мая адстаўка — гэта рашэнне прэзідэнта, якое не абмяркоўваецца…“

Фота Алеся Сівога, “Народная воля”