Суд адмовіўся задаволіць пазоў Дзмітрука да Белтэлерадыёкампаніі

Суд Першамайскага раёна Мінску 12 лютага адмовіў у задавальненні пазову сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Георгія Дзмітрука да Белтэлерадыёкампаніі. Такое рашэнне прыняла 12 лютага суддзя Першамайскага суда Вольга Багам'я. Як нагадвае БелаПАН, 13 снежня 2009 года ў тэлесюжэце, прысвечаным дзейнасці БХД, былі прадстаўленыя размешчаныя ў інтэрнэце заявы "прадстаўніц старажытнай прафесіі Волі, Лены і Волі", якія звінавацілі Дзмітрука, што ён зваінаваціўся ім за "паслугі".

Дзмітрук патрабаваў прызнаць гэтыя звесткі не адпаведнымі рэчаіснасці, аспрэчыць іх у той жа праграме і спагнаць з Белтэлерадыёкампаніі ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 128 млн рублёў.

Суд адмовіў на той падставе, што выкарыстаныя ў матэрыяле Пракопава словы "Волі, Лены і Волі" былі неаднаразова апублікаваныя ў інтэрнэце. Асабістае меркаванне Пракопава, на думку суда, не закранае гонар і годнасць Дзмітрука.