Грузавік пратараніў "хуткую", загінулі чатыры чалавекі (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 23 траўня на аўтадарозе Віцебск — Полацк каля вёскі Пушчы ў Шумілінскім раёне.
Аўтамабіль хуткай дапамогі "Мэрседэс-210Д", які рухаўся ў Віцебск з Полацкай цэнтральнай лякарні з працаўнікамі гэтай установы, зламаўся і спыніўся на абочыне. У той час, калі кіроўца рамантаваў аўтамабіль, ззаду "Мэрседэс" пратараніў грузавік "ДАФ-95.430".
У выніку, у "хуткай" былі заблакаваныя пяць пасажыраў. Чацвёра жанчын загінулі, адна са шматлікімі траўмамі шпіталізаваная. Цяпер праходзіць разбіральніцтва, інфармуе прэс-служба МНС.
На месца гібелі чатырох лекарак адправілі самых вопытных следчых



Па факце жахлівай аварыі ў Мінску распачалі крымінальную справу
Фота — mchs.gov.by