Старшынёй Магілёўскага аблвыканкама прызначаны Пётр Руднік

Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Рудніка старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. Апошнія 5 гадоў ён быў генеральным дырэктарам "Магілёўліфтмаш". Нагадаем, раней кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама быў Барыс Батура, які цяпер з'яўляецца старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Членам верхняй палаты парламента ён прызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы, інфармуе БелаПАН.