Справа настаўніцы Ільініч працягнецца 10 сакавіка
Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч спрабуе праз суд вярнуць сабе працу ў школе.
Суд Пухавіцкага раёна ўчора разглядаў яе справу.
Як паведаміла БелаПАН Ільініч, пасяджэнне доўжылася з 10 да 19 гадзіны, суддзя заслухала пазіцыі бакоў і паказанні сведак, даследавала дакументы, паданыя пазоўнікам і адказчыкам. Сёння суддзя вынесе рашэнне.
"Увесь ход разгляду справы сведчыць на маю карысць. Спадзяюся, суд адновіць мяне на працы", — сказала Ільініч.
Нагадаем, настаўніцу звольнілі з працы пасля таго, як 5 студзеня супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ў яе хаце ператрус па справе аб "масавых беспарадках".