Следчы,які вядзе справу Міхалевіча,дзівіцца, што ў СІЗА не прымаюць пасылкi

Нагадаем, учора следствам быў працягнуты тэрмін знаходжання пад вартай палітыка да 10 дзён. Цягам першых трох дзён утрымання Міхалевіча ў СІЗА перадачы для яго не прымался. Зараз адвакат раіць сабраць неабходныя рэчы і паспрабаваць іх перадаць.

Алег Агееў: “Калі не змяніўся парадак, то панядзелак-серада-пятніца – гэта тыя дні для затрыманых. Сёння чацвер і, па-мойму, заўтра ўжо можна перадаць яму перадачу ў адпаведнасці з тым парадкам, які ёсць. Але ў іх мяняюцца гэтыя ўнутраныя інструкцыі: сёння так начальнік камандуе, заўтра – так. Можа, парадак змяніўся і яму можна ўжо сёння нешта перадаць. Можа, яны ўжо кожны дзень перадачы прымаюць”.

У той жа час адвакат параіў, як выйсці з сітуацыі, калі сёння непрыёмны дзень.

Алег Агееў:
“Без абмежаванняў, прынамсі раней, прымалі пасылкі. Калі, да прыкладу, у чацвер не прымалі перадачу, то чалавек ішоў на Галоўпаштамп, афармляў пасылку і ў той жа дзень яна прыходзіла ў следчы ізалятар. Людзі так выходзілі з такой сітуацыі”.

Па словах Алега Агеева, калі ён распавёў следчаму, які вядзе справу Алеся Міхалевіча, што ў СІЗА не прымаюць пасылкі для экс-кандыдата, той вельмі дзівіўся гэтаму факту.