Сервіс Booking.com выдаліў з сваёй сістэмы гатэлі "Мінск" і "Планета"
Сервіс інтэрнэт-браніравання Booking.com выдаліў з сваёй сістэмы гатэлі "Мінск" і "Планета". Іх старонкі выдаленыя з сайта.
Раней абодва гатэлі трапілі ў пяты пакет санкцый, якія Еўрасаюз прыняў супраць беларускага рэжыму. У гэты пакет увайшлі пераважна фізічныя і брыдычныя асобы, якія спрычыніліся да міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС.