Саміт G7 — як Трамп у чарговы раз абаяў Пуціна? Эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
Пакуль Іран і Ізраіль абменьваюцца ракетнымі ўдарамі, а Масква працягвае бамбіць гарады Украіны, у Канадзе прайшоў саміт “Вялікай сямёркі”. Яшчэ да мерапрыемства прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз парадаваў Уладзіміра Пуціна. Ён заявіў, што выключаць Расію з клуба ў 2014 годзе было памылкай — Расія, як і Кітай, павінна вярнуцца за стол перамоваў (за які, дарэчы, сёлета запрасілі ўкраінскага прэзідэнта).
На думку экс-міністра замежных спраў Украіны Уладзіміра Агрызкі, Трамп пакінуў саміт раней часу менавіта, каб пазбегнуць сустрэчы з Зяленскім, бо яму няма чаго прапанаваць і "няма чым патлумачыць, чаму ён працягвае выгароджваць Пуціна".
Сам Трамп растлумачыў свой учынак тым, што яму трэба сканцэнтравацца на канфлікце, які абвастрыўся паміж Ізраілем і Іранам і патрабуе яго ўвагі.
Ці можа вяртанне Расіі ў G7 змяніць баланс сіл у сусветнай палітыцы і бяспеку ў Еўропе? Ці вытрымае амерыканскі прэзідэнт тую колькасць чужых войн і канфліктаў, у якія ўвязваецца і ці расстаўляе Трамп прыярытэты? Якія яшчэ важныя заявы прагучалі на саміце і як вайна Ізраіля і Ірана паўплывае на планы Лукашэнкі?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Эфір пачнецца ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.